БЕНЗАІ́ЛУ ПЕРАКСІ́Д,

бензаілу перакіс (C6H5COO)2, мал. м. 242,23; бясколерныя крышталі, tпл 106—108 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,334·10​3 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спіртах, добра — у ацэтоне, бензоле, хларыраваных вуглевадародах. Выбухованебяспечны пры награванні і мех. уздзеянні. Выкарыстоўваецца як ініцыятар радыкальнай полімеразыцыі, ацвярджальнік поліэфірных смолаў, вулканізатар, адбельвальнік і дэзадарант для мукі, тлушчу і алею. Таксічны: выклікае апёкі скуры і слізістых абалонак, ГДК 5 мг/м³.

т. 3, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)